wd wp Пошук:

Сымон Кандыбовіч

Сымон Сымонавіч Кандыбовіч (псеўд. Кабыш; 21 ліпеня 1891, в. Старыца, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 верасня 1972, Мюнхен) — беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык.

Біяграфія

Магіла сям'і Сымона Кандыбовіча

Меў вышэйшую адукацыю, працаваў настаўнікам. У часе Першай сусветнай вайны служыў у войску. У 1922 г. працаваў старшынёй валаснога выканкаму ў Бабруйскім павеце. Быў дэлегатам Чацвёртага Усебеларускага з’езду саветаў. З 1926 — член ЦК КП(б)Б. У 1932—37 кіраўнік справамі і ўпаўнаважаны камітэта нарыхтовак СНК БССР.

У 1940 арыштаваны. Падчас нямецкай акупацыі ў ІІ сусветную вайну супрацоўнічаў з нямецкімі ўладамі. У 1941-43 уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай народнай самапомачы. Уваходзіў у склад Беларускай цэнтральнай рады, са студзеня 1944 кіраўнік яе фінансавага аддзела. Удзельнік ІІ Усебеларускага кангрэса (чэрвень 1944, Мінск).

3 лета 1944 у Германіі. Змяніў прозвішча на Кабыш. Прымаў удзел у працы Беларускага нацыянальнага камітэта. 3 1954 у Мюнхене: супрацоўнік Інстытута па вывучэнні СССР, у беларускім аддзеле радыёстанцыі «Свабода». Даследаваў пытанні эканамічнай гісторыі. Аўтар артыкулаў у навуковым часопісе беларускай эміграцыі «Запісы», выданнях Інстытута па вывучэнні СССР па беларускім нацыянальным пытанні, у якіх рабіў высновы, што нацыянальнаму развіццю беларускага народа не спрыяюць ні Польшча, ні Савецкая Расія. Ад 1956 г. быў рэферэнтам Сакратарыята Рады БНР па пытаннях народнай гаспадаркі.

Памёр 17 верасня 1971 г. Пахаваны ў Мюнхене на могілках Вестфрыдгоф (ням. Westfriedhof).[1]

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Нашыя могілкі. Альбом // Запісы БІНіМ № 27. — Нью-Ёрк — Мінск, 2004. — 232 с., 21 см. — С. 224—240.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вестфрыдгоф
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Памерлі 27 верасня
Катэгорыя·Члены Беларускай народнай самапомачы
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня