wd wp Пошук:

Сымон Аляксеевіч Хурсік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хурсік.

Сымон Аляксеевіч Хурсік (псеўданім: С. Багун; 31 студзеня (13 лютага) 1902, вёска Снусцік, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць31 сакавіка 1972) — беларускі празаік і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1925) настаўнічаў у мястэчку Валынцы, у Полацку. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына». У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Іашкар-Алу. Працаваў настаўнікам у школах Марыйскай і Чувашскай АССР, Казахскай ССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах, двойчы кантужаны. Пасля вайны зноў настаўнічаў. Другі раз быў арыштаваны 21 чэрвеня 1947 і высланы ў п. Айдабул Какчэтаўскай вобласці[1].

Рэабілітаваны 13.10.1958 г.

З 1964 г. жыў у Карагандзе.

Творчасць

Упершыню выступіў у друку з апавяданнем у 1924 (газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Першы паўстанак» (1925), «Шляхамі навальніц» (1930) і аповесці «Чорны мост» (1929-1930, часопіс «Маладняк»).

Вершы С. Хурсіка друкаваліся ў газеце «Чырвоная Полаччына» (1926 - 27 гг.).

Пасля зняволення да пісьменніцкай працы не вярнуўся.

Зноскі

  1. Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794—1991. Том II. ХУРСІК Сымон Аляксеевіч.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Карагандзе