wd wp Пошук:

Сціна Экблад

Сціна Аса Марыя Экблад (шведск.: Stina Åsa Maria Ekblad; нар. 26 лютага 1954, вёска Солф, Астработнія, Фінляндыя) — шведскамоўная фінская актрыса.[3]

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Солф у фінскай правінцыі Астработнія ў шведскай сям’і. Не маючы магчымасці атрымаць адукацыю на роднай мове ў Фінляндыі, у семнаццаць гадоў пераехала ў Данію, дзе скончыла школу і паступіла ў тэатральнае вучылішча. Як актрыса на працягу дзевяці гадоў працавала ў тэатры горада Одэнсэ. У 1975 годзе адбыўся яе дэбют на тэлебачанні: яна атрымала ролю ў фінска-шведскім тэлесерыяле Amirika. У 1980 годзе пераехала ў Стакгольм і паступіла ў Стакгольмскі гарадскі тэатр. У 1988 годзе перайшла ў Каралеўскі драматычны тэатр. Адначасова пачала выкладаць у Стакгольмскім вышэйшым тэатральным вучылішчы.[3]

У кіно Экблад адзначана прэміяй «Залаты жук(руск.) бел.» за ролю Агнес фон Крусеншэрна(руск.) бел. ў фільме рэжысёра Май Сетэрлінг «Amorosa» (1986) і роля Тэа ў фільме рэжысёра Бу Відэрберга «Ormens väg på hälleberget» (1986). У далейшым яна яшчэ двойчы намінавалася на гэтую ўзнагароду: за 1996 і 2009 год.

Акрамя гэтага, Экблад увасобіла на экране некалькі разнапланавых жаночых вобразаў: халодную і бясполую Ісмаэль у фільме «Fanny och Alexander» (1982), душэўную Сіры фон Эсэн у тэлесерыяле «August Strindberg ett liv» (1985). Сярод галоўных роляў — маркіза дэ Сад у тэлефільме Інгмара Бергмана «Markisinnan de Sade» (1992). Таксама на працягу 2000 — 2010-х гадоў яна неаднаразова з’яўлялася ў ролі следчага Карын Ліндэр у серыяле пра інспектара Курта Валандэра.

У жніўні 2017 года Экблад выступіла ў якасці вядучага праграмы Sommarpratare на P1.[4].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Stina Ekblad // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Stina Ekblad – The Swedish Film Database(нявызн.) . Праверана 6 красавіка 2018.
  4. Stina Ekblad(шведск.) . Sveriges radio. Праверана 22 жніўня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фінляндыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных