wd wp Пошук:

Сцяпан Прохаравіч Маргелаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маргелаў. Сцяпан Прохаравіч Маргелаў (28 сакавіка 1902, в. Расохавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 29.10.1937 ці 16.6.1938, Мінск, турма НКУС) — беларускі эканаміст, географ.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), аспірантуру пры НДІ сельскай і лясной гаспадаркі (1930). Падчас вучобы ў аспірантуры ўваходзіў у Прэзідыум Савета НДІ, дзе працаваў разам са знакамітымі географамі А. Смолічам і Г. Гарэцкім. Найбольшы ўплыў на яго аказаў М. М. Баранскі, які з’яўляўся навуковым кіраўніком па напісанню дысертацыі. З 1931 працаваў у Інстытуце эканомікі АН БССР: вучоны сакратар інстытута, загадчык секцыі эканамічнай геаграфіі. Адначасова выкладаў у Інстытуце народнай гаспадаркі, прафесар. Кандыдат эканамічных навук (1934). Распрацоўваў тэорыю размяшчэння ў БССР тэхнічных сельскагаспадарчых культур і перапрацоўчай прамысловасці. Адзін з кіраўнікоў групы па складанні Вялікага атласа БССР.

Арыштаваны 23.1.1937 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28.10.1937 як «член з 1927 антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.7.1957. Асабовая справа М. № 10673-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»