wd wp Пошук:

Сцяпан Ільіч Шкапіч

Сцяпа́н Ільі́ч Шка́піч (нар. 26 кастрычніка 1952, в. Беразляны Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, першы міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (19931994), кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія

Пачаў працоўную кар’еру ў 1975 годзе на пасадзе дзяжурнага па станцыі Брэст-Усходні. Паступова прайшоў усе прыступкі кар’ернай лесвіцы: цягніковы дыспетчар, начальнік станцыі, старшы дыспетчар аддзялення дарогі, намеснік начальніка службы руху па вылічальнай тэхніцы, начальнік аператыўна-распарадчага аддзела — намесніка начальніка, а ў далейшым і начальнік службы руху Беларускай чыгункі.

У перыяд 19841988 працаваў на пасадзе першага намесніка начальніка Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю ў г. Маскве ва Усесаюзным завочным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, у напрамку стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання аператыўнымі перавозкамі на чыгуначным транспарце.

За арганізацыю работ па пастаўцы матэрыялаў і забеспячэнню перавозак у зону ліквідацыі аварыі пасля выбуху ў Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе быў адзначаны Вярхоўным Саветам СССР і узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

З 1988 года працаваў на пасадзе начальніка Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

У 1990 годзе быў прызначаны Начальнікам Беларускай чыгункі.

5 лютага 1993 года пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.[1]

У 1994 годзе на пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці абіраецца намеснікам Старшыні дырэкцыі Савета.

У 1995 годзе для каардынацыі эканамічнага ўзаемадзеяння зноў утвораных Дзяржаў-удзельніц СНД быў створаны Міждзяржаўны эканамічны камітэт Эканамічнага саюза (г. Масква). Па прапанове Прэм’ер-міністра Беларусі на пасаду дырэктара Дэпартамента супрацоўніцтва ў галіне транспарту і сувязі, транспарту і камунікацый прызначаюць Сцяпана Ільіча Шкапіча. Ён займае гэтую пасаду з 1995 па 1999 год.

З 1999 па 2003 год — Начальнік транспартнага рэгулявання ў галіне транспарту і сувязі Дэпартамента транспарту і камунікацый зоны свабоднага гандлю, начальнік аддзела транспарту і камунікацый Дэпартамента міжгаліновага супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў (у Маскве).

У 2003 годзе прызначаецца на пасаду Саветніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

У 2008 годзе быў прызначаны дырэктарам ВРУП «Брэсцкі электратэхнічны завод» Беларускай чыгункі (цяпер ААТ «Брэсцкі электратэхнічны завод»)

Узнагароды

Узнагароджаны Ордэнам «Знак Пашаны», знакам «Ганаровы чыгуначнік».

Спасылкі

Зноскі

  1. Пастанова Вярхоунага Савета Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 г № 2174-XII «Аб прызначэнні Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Начальнікі Беларускай чыгункі
Катэгорыя·Ганаровыя чыгуначнікі