wd wp Пошук:

Брэсцкі электратэхнічны завод

Адкрытае акцыянернае таварыства «Брэсцкі электратэхнічны завод» — прадпрыемства транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе вытворчасць апаратуры чыгуначнай аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі, сістэм аўтакіравання рухомага складу. Знаходзіцца ў горадзе Брэсце.

Гісторыя

Прадпрыемства спраектавана і пабудавана ў 1976 годзе ў рамках комплекснай сістэмы аўтаматызацыі чыгуначнага транспарту СССР і да 1991 года ўваходзіла ў склад навукова-вытворчага аб’яднання «Союзжелдоравтоматизация» МШЗ СССР. У 2000 годзе прадпрыемства было ўключана ў склад Беларускай чыгункі.

29 снежня 2010 года вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Брэсцкі электратэхнічны завод» Беларускай чыгункі пераўтворана ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Брэсцкі электратэхнічны завод». Органам дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд за дзейнасцю Таварыства, з’яўляецца Беларуская чыгунка.

Вытворчасць

Агульная колькасць працуючых 576 чалавек.

Спецыялізуецца на выпуску вырабаў, прызначаных для забеспячэння работы сродкаў аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі на чыгуначным транспарце, апаратуры кіравання лакаматывамі і запасных частак. Акрамя таго завод выпускае тавары народнага спажывання з металу і пластмас.

Экспартуе прадукцыю ў Азербайджан, краіны Балтыі, Грузію, Казахстан, Расію, Узбекістан, Украіну, Чэхію.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·1976 год у Брэсце
Катэгорыя·З’явіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Брэста
Катэгорыя·Беларуская чыгунка