wd wp Пошук:

Сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі

Дзяржаўны сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі — прыняты 27 лютага 1976 года. Урад Марока лічыць Заходнюю Сахару часткай сваёй тэрыторыі.

Апісанне і сімволіка

Сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі, які першапачаткова выкарыстоўваўся Фронтам Палісарыё, у адрозненне ад іншых сцягоў свету з’яўляецца перавернутым. Асноўнымі колерамі сцяга з’яўляюцца чорны, белы, зялёны, чырвоны. Сцяг складаецца з трох вертыкальных палос, у правай частцы размешчаны чырвоны роўнабаковы трохвугольнік, адзін з бакоў якога супадае з правым бокам сцяга. У цэнтральнай белай паласе знаходзіцца выява чырвонага месяца з зоркай. У сцягу выкарыстаны панарабскія колеры, сімвалізуючыя сувязь з ісламам.

Колеры маюць наступнае значэнне:

Іншыя сцягі

Прыналежнасць Заходняй Сахары аспрэчваецца Марока, з гэтай прычыны на падкантрольных ёй тэрыторыях выкарыстоўваецца сцяг Марока.

Зноскі

  1. Western Sahara. Sahrawi Arab Democratic Republic(англ.)  (недаступная спасылка). FOTW Flags Of The World website. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 12 января 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1976 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Заходняй Сахары
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў