wd wp Пошук:

Сцяг Рэспублікі Карэя

Белы колер з’яўляецца нацыянальным колерам Карэі. Цэнтральная эмблема адлюстроўвае погляды на Сусвет як адзінае цэлае (даасізм); у гэтай фігуры дзве процілеглыя энергіі «інь» і «ян» аб’ядноўваюцца і ўзаемадзейнічаюць. «Інь-ян» — сінтэз Вялікага Пачатку — завецца па-карэйску «тхэгык» (кар.: 태극), таму сцяг атрымаў назву «Тхэгыкі» (кар.: 태극기). Па вуглах размешчаны трыграмы, якія таксама складаюцца з «інь» (разарваныя палоскі) і «ян» (суцэльныя палоскі). Трыграмы азначаюць (ад верхняй часткі дрэўка па гадзіннай стрэлцы): неба, поўдзень, лета і паветра; Месяц, захад, восень і ваду; Зямлю, поўнач, зіму і зямлю; Сонца, усход, вясну і агонь. Чорны колер азначае пільнасць, устойлівасць, справядлівасць і цноту.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1948 года
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта