wd wp Пошук:

Сцяг Палау

Сцяг Палау быў зацверджаны 1 студзеня 1981 года. Сцяг быў распрацаваны на аснове сцяга Японіі.

Сіні колер сімвалізуе акіян і месца нацыі ў ім. Гэта родніць сцяг Палау са сцягамі шматлікіх іншых астраўных дзяржаў, у прыватнасці, са сцягам Федэратыўных Штатаў Мікранезіі. У той жа час дыск, размешчаны не ў цэнтры сцяга, падобны на дыск на сцягу Бангладэш, аднак ён увасабляе ў гэтым выпадку не сонца, а месяц. Поўны месяц указвае час, прыдатны для лоўлі рыбы, рубкі дрэў, збору ўраджая.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1981 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Палау