wd wp Пошук:

Сцяг Японіі

Сцяг Японіі

Нацыянальны сцяг Японіі (яп.: Nisshōki (日章旗) ці Hinomaru (日の丸) — «сонечнае кола») ўяўляе сабой белае палотнішча з вялізным чырвоным колам у сярэдзіне, што ўвасабляе ўзыходзячае сонца.

Гісторыя

Згодна легендзе, у 13 стагоддзі будысцкі манах Ніхірэн прапанаваў сцяг з чырвоным сонцам імператару, што лічыўся прадстаўніком багіні сонца Аматэрасу на зямлі. Падчас нацыянальнай рэстаўрацыі Японіі, сцяг пачалі разглядаць як дзяржаўны. Пракламацыя 57 (1870) афіцыйна зацвердзіла яго ў якасці марскога знака Японіі. Аднак, сам сцяг быў прызнаны як нацыянальны толькі ў 13 жніўня 1999 года, калі выйшла Пракламацыя 127 (Закон аб нацыянальным гімне і сцягу).

Прапорцыі

Вышыня сцяга адносіцца да ягонай шырыні як 2:3. Дыяметр сонечнага кола складае 3/5 вышыні сцягу.

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Японія
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Артыкулы аб сцягах без шаблонаў-картак