Сцяг Ліпецкай вобласці з’яўляецца сімвалам Ліпецкай вобласці. Прыняты 10 ліпеня 2003 года.
Сцяг Ліпецкай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з суадносінамі даўжыні да шырыні 3:2, на якім у цэнтры выяўлена фігура з гербавага шчыта вобласці: жоўтая ліпа ў 2/3 шырыні палатна, што стаіць на пяці зялёных узгорках у 1/3 шырыні, якая даходзіць да бакоў палатна.