wd wp Пошук:

Сцяг Луцка

Сцяг Луцка — сцяг горада Луцка, зацверджаны 23 жніўня 2007 года рашэннем сесіі гарадскога савета Луцка.

Апісанне

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:1, падзеленае на чатыры роўныя часткі. Верхняя ад дрэўка і ніжняя ад краю — чырвоныя. Дзве іншыя часткі — жоўтыя. На верхняй ад дрэўка (чырвонай) частцы знаходзіцца сярэбраны (белы) валынскі крыж. Харугва спалучыла ў сабе колер сімволікі герба горада Луцка і Валыні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Украіны
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 2007 года
Катэгорыя·Луцк