wd wp Пошук:

Сцяг Кірыбаці

Дзяржаўны сцяг Кірыбаці — прыняты 12 ліпеня 1979 года.

Апісанне і сімволіка

Сцяг Кірыбаці мае прамавугольную форму і адпавядае гербу краіны, падараванаму астравам у 1937 годзе.[1] Верхняя палова сцяга мае чырвоны колер. На ёй намаляваны фрэгат вялікай (лац.: Fregata minor) залацістага колеру, які ляціць над узыходзячым сонцам залацістага адцення. Ніжняя палова сцяга мае белы колер з трыма сінімі гарызантальнымі хвалістымі палосамі, якія сімвалізуюць хвалі акіяна.

Сцяг быў распрацаваны Артурам Грымблам (англ.: Sir Arthur Grimble) для брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс.

Колеры і прадметы маюць наступнае значэнне:

Гістарычныя сцягі

Сцяг брытанскай калоніі Вострава Гілберта і Эліс.

У каланіяльныя гады ў Кірыбаці выкарыстоўваўся тыповы для брытанскіх калоній сцяг: сіняе палатно, у верхнім левым вуглу якога знаходзілася выява сцяга Вялікабрытаніі, а ў правай частцы — герб калоніі.

Незадоўга да атрымання незалежнасці ў 1979 годзе ў калоніі быў праведзены конкурс на новы дзяржаўны сцяг. Геральдычная палата вырашыла прапанаваць некалькі мадыфікаваны выгляд сучаснага сцяга: была павялічана выява фрэгата і Сонца, а шырыня блакітных і белых палосак, наадварот, была паменшана. Аднак насельніцтва выступіла за арыгінальны дызайн, які і лёг у аснову сучаснага сцяга.[3]

Зноскі

  1. Flag of Kiribati(англ.)  (недаступная спасылка). Encyclopædia Britannica. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2013. Праверана 11 января 2009.
  2. National Identity Act 1989(англ.) . Kiribati Sessional Legislation. Праверана 12 января 2009.
  3. Kiribati(англ.)  (недаступная спасылка). FOTW Flags Of The World website. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2013. Праверана 12 января 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1979 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Кірыбаці