wd wp Пошук:

Герб Кірыбаці

Герб Кірыбаці быў афіцыйна прыняты ў 1979 годзе пасля атрымання незалежнасці брытанскай калоніяй Астравы Гілберта (ранейшая назва краіны).

На гербе намаляваны жоўты фрэгат, які ляціць над ўзыходамм сонцам. Пад выявай сонца - бел-сінія палоскі, якія сімвалізуюць Ціхі акіян і тры групы астравоў Рэспублікі Кірыбаці (астравы Гілберта, Фенікс і Лайн).

17 сонечных прамянёў сімвалізуюць 16 астравоў архіпелага Гілберта і востраў Банаба (раней Ошэн), узыход сонца - трапічнае сонца, бо Кірыбаці размешчана па абодвы бакі экватара. Фрэгат ўвасабляе сілу, свабоду і нацыянальны танец Кірыбаці. Пад гербавым шчытом размешчаны нацыянальны дэвіз: «Te Mauri Te Raoi Ao Te Tabomoa» (у перакладзе з мовы кірыбаці «Здароўе, мір і росквіт»).

Сучасны варыянт герба Кірыбаці быў прапанаваны яшчэ 1 мая 1937 года падчас існавання брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Кірыбаці
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта