wd wp Пошук:

Сцяг Калумбіі

Дзяржаўны сцяг Калумбіі быў прыняты 26 лістапада 1861 года. Уяўляе сабой гарызантальны трыкалор жоўтага, сіняга і чырвонага колераў. Жоўтая паласа займае верхнюю палову прасторы сцяга, сіняя і чырвоная займаюць па чвэрці прасторы.

Сімвалізм і дызайн

Гарызантальныя лініі (зверху ўніз) жоўтага, сіняга і чырвонага колераў маюць прапорцыі 2:1:1. Падобна сцягу Эквадора, ён узяў пачатак ад сцяга Вялікай Калумбіі, які адрозніваецца ад большасці трыкалораў (як гарызантальных, так і вертыкальных) тым, што мае палосы не роўнага памеру. (Венесуэла, чый сцяг таксама ўзяў пачатак ад яго, пайшла па класічным шляху, параўнаваўшы памер палос).

Афіцыйна замацаваных каляровых значэнняў не ўстаноўлена, аднак рэкамендуецца выкарыстоўваць наступныя:

Мадэль Жоўты Сіні Чырвоны
Пантон116287186
RGB252-209-220-56-147206-17-38
CMYKC0-M17.1-Y91.3-K0C100-M61.9-Y0-K42.4C0-M91.7-Y81.6-K19.2
HEX#FCD116#003893#CE1126

У адпаведнасці з сучасным тлумачэннем, колеры азначаюць:

Існуюць таксама і некалькі іншыя тлумачэнні колераў, напрыклад: «жоўты — сонца і зямля Калумбіі, сіні — вада, якае дае жыццё людзям, чырвоны — колер разлітай крыві людзей, якія абаранілі незалежнасць Калумбіі».

Хоць форма сцяга не ўрэгулявана законам, звычайна ён прадстаўлены ў традыцыйнай прапорцыі 2:3.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1861 года
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Калумбія