wd wp Пошук:

Сцяг Гібралтара

Сцяг Гібралтара

Сцяг Гібралтара заснаваны на выяве герба Гібралтара, і ўяўляе сабой палотнішча белага і чырвонага колераў. Чырвоная паласа, памерам удвая вужэй за белую, размяшчаецца ўнізе; у цэнтры белай паласы размяшчаецца малюнак чырвонага трохвежавага замка. Кожная з вежаў мае акно і дзверы, з цэнтральнай дзверы на чырвонае поле звісае жоўты ключ. Суадносіны бакоў — 1 да 2.

Гісторыя

Сцяг у цяперашнім выглядзе прыняты 8 лістапада 1982. Малюнак на сцягу ідэнтычны малюнку на гербе Гібралтара, і, у адрозненні ад іншых калоній Вялікабрытаніі, у цяперашні час не ўтрымлівае выявы брытанскага сцяга. Герб жа Гібралтара быў падараваны гораду іспанскай каралевай Ізабелай Кастыльскай 10 ліпеня 1502, і з тых часоў у аснове сваёй не змяняўся. Замак на сцягу не адлюстроўвае які-небудзь рэальны будынак, а хутчэй сімвалізуе Гібралтарскую скалу ў цэлым, адлюстроўваючы яе ў алегарычнай форме як ключ да Міжземнамор’я.

З 1875 па 1982 год у якасці афіцыйнага сцяга калоніі выкарыстоўваўся так званы «сіні сцяг» — сіняе палотнішча з «Union Jack» у крыже і гербам Гібралтара ў белым крузе. У цяперашні час падобны сцяг (у якім герб нанесены непасрэдна на сіняе поле) выкарыстоўваецца на суднах, якія належаць ураду Гібралтара. Грамадзянскія судны, зарэгістраваныя ў Гібралтары, нясуць сцяг, заснаваны на так званым «чырвоным сцягу», які ўяўляе сабой чырвонае палотнішча са сцягам Вялікабрытаніі ў крыжы і гербам Гібралтара. Гэты сцяг быў прыняты 19 сакавіка 1996. Сцягам губернатара Гібралтара з’яўляецца сцяг Вялікабрытаніі з гібралтарскім гербам у цэнтры.

Выкарыстанне

Сцяг губернатара Гібралтара

Сцяг выкарыстоўваецца на тэрыторыі Гібралтара, часта сумесна са сцягам Вялікабрытаніі. Так, у прыватнасці, сцяг раздзімаецца на мяжы з Іспаніяй, на вяршыні Гібралтарскай скалы і на ўрадавых будынках калоніі. Акрамя гэтага, сцяг выкарыстоўваецца ў якасці сімвала гібралтарскага нацыяналізму, а таксама наогул у якасці сімвала гібралтарцаў.

Цікава, што падобны сцяг выкарыстоўваецца ў якасці сцягу іспанскага муніцыпалітэту Сан-Роке, заснаванага выхадцамі з Гібралтара, які эмігрыравалі пасля ўзяцця горада брытанцамі ў 1706 годзе.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гібралтар
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1982 года
Катэгорыя·Сцягі 1996 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта