wd wp Пошук:

Сцяг Бураціі

Сцяг Бураціі

Сцяг Бураціі з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Бураціі. Прыняты 29 кастрычніка 1992 года.

Апісанне

Сцяг Рэспублікі Бурація ўяўляе сабою прамавугольнае палатно, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палосаў: верхняй сіняга колеру, складае дзве чвэрці шырыні, сярэдняй белага колеру, складае адну чацвёртую шырыні і ніжняй жоўтага колеру, складае адну чацвёртую шырыні сцяга. У левым верхнім куту сіняй частцы палатна сцяга на адлегласці адной чвэрці даўжыні сцяга ад тронка намаляваны жоўтым колерам традыцыйны знак Бураціі - саёмба, які ўяўляе сабою малюнак месяца, Сонца і агменя ў наступнай паслядоўнасці: унізе серп месяца, над ім круг сонца, а над імі малюнак агменю з трыма галінкамі полымя. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 2:3.

Сіні — нацыянальны колер у бурат, увасабляе гістарычныя карані і культурныя сувязі народаў Бураціі, а таксама непарушнасць і пэўнасць. Белы — знак высокіх маральных пачаткаў, шчасця, спакою, дабрабыту, свету, адзінствы і цэласнасці. Спалучэнне сіняга і белага гаворыць аб тым, што Бурація — частка Расійскай Федэрацыі. Жоўты (залаты) падкрэслівае духоўны пачатак (вернікі бураты ў Забайкалле вызнаюць ламаізм — разнавіднасць паўночнага будызма, знак колеру якога — жоўты, залаты), жоўты гаворыць і аб літасці, гармоніі чалавека і прыроды, духоўным удасканаленні.

Гл. таксама

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Бурація
Катэгорыя·Сцягі рэгіёнаў Расіі