wd wp Пошук:

Сцяг Багушэўска

Сцяг Багушэўска — сцяг гарадскога пасёлка Багушэўск Сенненскага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.

Апісанне

Сцяг Багушэўска ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, вертыкальна падзеленае на дзве роўнавялікія часткі: левую — зялёнага і правую — жоўтага колеру. У цэнтры пярэдняга боку палотнішча размешчана выява герба Багушэўска.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Багушэўск
Катэгорыя·Сцягі 2009 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі населеных пунктаў Беларусі