wd wp Пошук:

Сцяг Аландскіх астравоў

Сцяг Аландскіх астравоў з’яўляецца афіцыйным сімвалам аднайменнай аўтаномнай правінцыі Фінляндыі з 1954 года.

Сцяг Аландаў падобны да шведскага, гэта значыць уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру са скандынаўскім крыжам жоўтага колеру. Аднак жоўты крыж на Аландскім сцягу шырэй і ў яго ўстаўлены скандынаўскі крыж чырвонага колеру.

З 1922 да 1954 гады выкарыстоўваўся сіне-жоўта-сіні сцяг. Цяпер ён таксама выкарыстоўваецца на неафіцыйным узроўні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі 1954 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Аландскія астравы
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў