wd wp Пошук:

Сцяг Індыяны

Сцяг Індыяны (англ.: Flag of Indiana) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Індыяна.

Напярэдадні святкавання стагадовай гадавіны штата Індыяна, Генеральная Асамблея штата прыняла рашэнне аб правядзенні конкурсу на сцяг штата. Гэты конкурс быў арганізаваны і прафінансаваны мясцовым аддзяленнем таварыства «Дачкі Амерыканскай рэвалюцыі». На конкурс было прадстаўлена больш за дзвесце праектаў сцяга. Пераможцам быў прызнаны Паўль Хадла з горада Мурсвіль і ў якасці прыза яму былі выплачаныя абяцаныя па ўмове конкурсу 100 $.

Генеральная Асамблея штата ўнесла адзіную папраўку ў дадзены сцяг — над зоркай, якая сімвалізуе штат Індыяна, быў дададзены надпіс Indiana (бел.: Індыяна), выкананы ў форме паўмесяца.

Апісанне сцяга

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, у цэнтры якога намаляваныя залатым колерам факел, 19 зорак і надпіс Indiana.

Сімволіка сцяга.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1917 года
Катэгорыя·Сцягі ЗША