wd wp Пошук:

Сцыцінастрома духмяная

Сцыцінастрома духмяная (Scytinostroma odoratum) — рэдкі від грыбоў сямейства Лахнакладыевыя. Сустракаецца ва ўмераных лясах паўночнага паўшар’я.[1]

Абараняецца ў Польшчы.

Апісанне

Пладовае цела распрасцёртае, ад крэмавага да бледна-бурага, край прырастае. Гіменафор гладкі або пакрыты буграми. У пладовым целе маюцца вілачкава-разгалінаваныя гіфы шырынёй 0,8-2 мкм і цысціды памерам 18-50 × 3-6 мкм з зярністым змесцівам. Гіфы без пражак. Базідыі 20-50’ 4-6 мкм. Споры эліптычныя, 5,5-8,5 ‘3-5 мкм.

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка. На Беларусі адзначаны ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Сустракаецца ў дубовых, грабавых, хваёвых лясах. Расце і ўтварае пладовыя целы як сапратроф на валежнай драўніне лісцевых парод дрэў (вольха чорная, бяроза, граб звычайны) і хвойных. У заходняй частцы Еўропы адзначаецца пераважна на хвойных дрэвах.

Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені — жніўні. Грыб выклікае белую гніль драўніны.

Зноскі

  1. Scytinostroma odoratum Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Сыраежкавыя (парадак)