Сце́шыцы[1] (трансліт.: Sciešycy) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Вілія. За 40 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 120 кіламетраў ад Мінска. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сцешыцкага сельсавета[2].
Таксама паблізу Сцешыц размяшчалася вёска Спас, дзе ў 1786 годзе пабудаваны касцёл.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Сцешыцы і Спас апынуліся ў Польшчы, у складзе Віленскага ваяводства.
Падчас 2-й сусветнай вайны Спас быў цалкам знішчаны, па вайне яго былая тэрыторыя ўключана ў склад Сцешыц.
У 1993—1996 гадах пабудаваны новы касцёл Перамянення Пана.