wd wp Пошук:

Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі

Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі (араб. القُوَّاتُ البَرِّيَّةُ المَلَكِيَّة السُّـعُودِيَّة‎‎) — найбуйнейшы па колькасці і найстарэйшы від Узброеных сіл Саудаўскай Аравіі.

Гісторыя

Сучасная саудаўская армія лічыць датай свайго стварэння 1745 год[2]. У другой палове XX стагоддзя сухапутныя войскі падвергліся рэфармаванню. Штуршкамі, якія прывялі да гэтага, сталі араба-ізраільскі канфлікт 1947—49, Ісламская рэвалюцыя ў Іране і вайна ў Персідскім заліве. У 2000 годзе ўрад Саудаўскай Аравіі выдзеліў некалькі мільярдаў долараў на павелічэнне асабістага складу і мадэрнізацыю сухапутных войскаў.

Удзел ва ўзброеных канфліктах

Спіс войнаў і канфліктаў, дзе былі задзейнічаны сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі:

Структура

Сухапутныя войскі ўключаюць у свой склад 4 бранятанкавыя, 5 механізаваныя, 4 пяхотныя брыгады. 12-я бранятанкавая і 6-я механізаваная брыгады размяшчаюцца ў ваенным гарадку каля Табука. 4-я бранятанкавая і 11-я механізаваная брыгады размешчаны ў раёне Хаміс Мушайта. 20-я і 8-я механізаваныя брыгады разгорнуты каля Дхафра аль-Баціна. 10-я механізаваная брыгада разгорнута ў Шаравра, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Еменам і прыкладна ў 150 кіламетрах ад Замака[3].

Нягледзячы на тое, што ў 1970-х і 1980-х гадах сфармаваны некалькі новых падраздзяленняў і павялічана агульная мабільнасць войскаў, колькасць персаналу арміі павялічылася нязначна. Арміі не хапае каля 30% асабістага складу. Гэтая праблема пагаршаецца змякчэлай ваеннай палітыкай[3].

Бранятанкавыя войскі

Саудаўскія бранятанкавыя войскі дзеляцца на брыгады. У кожнай бранятанкавай брыгадзе маецца танкавая разведвальная рота, тры танкавыя батальёны па 35 танкаў (у сярэднім), адзін механізаваны пяхотны батальён і адзін артылерыйскі батальён з 18 самаходнымі гарматамі. Пры батальёнах знаходзяцца свае інжынерныя, лагістычныя і медыцынскія роты[4].

Механізаваныя войскі

Механізаваныя брыгады ўключаюць у свой склад разведвальныя і медыцынскія роты, па адным танкавым батальёне з 40 танкамі, тры механізаваных пяхотных батальёна і артылерыйскі батальён. Кожная брыгада мае як мінімум 24 супрацьтанкавых кіраваных ракет, а таксама некалькі мінамётаў[4].

Пяхота

Кожная пяхотная брыгада складаецца з трох матарызаваных, артылерыйскага і дапаможнага батальёнаў. Пяхотныя брыгады сухапутных войскаў не варта блытаць з брыгадамі Нацыянальнай гвардыі Саудаўскай Аравіі[4].

Паветрана-дэсантныя падраздзяленні і спецыяльныя сілавыя структуры

Паветрана-дэсантная брыгада месьціцца паблізу горада Табука. Брыгада ПДВ уключае 5 батальёнаў. Спецпрызн Саудаўскай Аравіі ўяўляе самастойнае баявое падраздзяленне[4].

Артылерыя

Узбраенне і ваенная тэхніка

Станам на 2010-я гады Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі размяшчалі:

Танкі
НазваКраінаМадыфікацыіКолькасць
M1 AbramsСцяг ЗША ЗШАM1A2S і М1А2422[5]
M60 PattonСцяг ЗША ЗШАM60A3390[6]
AMX-30 Сцяг Францыі Францыя AMX-30SA 250
Баявыя машыны пяхоты
НазваКраінаМадыфікацыіКолькасць
M2 BradleyСцяг ЗША ЗШАM2A2400[7]
AMX-10PСцяг Францыі Францыя293[6]
Бронетранспарцёры
НазваКраінаМадыфікацыіКолькасць
Al-MasmakСцяг Саудаўскай Аравіі Саудаўская Аравія5 331[8]
M113Сцяг ЗША ЗШАрозныя мадыфікацыі3 112[7]
Panhard M3Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Саудаўскай Аравіі Саудаўская Аравія
различные модификации150[9]
Бронеаўтамабілі
НазваКраінаМадыфікацыіКолькасць
HMMWVСцяг ЗША ЗШАрозныя мадыфікацыі1500
Oshkosh M-ATVСцяг ЗША ЗШАрозныя мадыфікацыі1679[10]
URO VAMTACСцяг Іспаніі Іспанія30[11]
Дзідгоры МедэвакСцяг Грузіі Грузіямедыцынская варыяцыя бронемашыны Дзідгоры-1более 100
Артылерыя
НазваКраінаКласіфікацыяКолькасць
M270 MLRSСцяг ЗША ЗШАРСЗА50
Astros IIСцяг Бразіліі БразіліяРСЗА72
PLZ-45Сцяг Кітая КітайСАУ54[12]
М109Сцяг ЗША ЗШАСАУ600[13]
AMX-30 AuF.1Сцяг Францыі ФранцыяСАУ51
M198Сцяг ЗША ЗШАбуксаваная гаўбіца144
FH70Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытаніябуксаваная гаўбіца40
М114Сцяг ЗША ЗШАгаўбіца534
М102Сцяг ЗША ЗШАбуксаваная гаўбіца300[7]
М101Сцяг ЗША ЗШАгаўбіца800

Зноскі

  1. IISS (2021). The Military Balance 2021. Routledge. p. 363. ISBN 978-1-032-01227-8.
  2. Wynbrandt, James (англ.)рус.. A Brief History of Saudi Arabia (неопр.). — 1st. — 2004. — С. 353.
  3. 1 2 Pike, John. Royal Saudi Land Forces (нявызн.). www.globalsecurity.org.
  4. 1 2 3 4 Accéder Google Francais (нявызн.).
  5. The 2006 Saudi Shopping Spree: $2.9B to Upgrade M1 Abrams Tank Fleet (нявызн.). DefenseIndustryDaily.com (4 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2006. Праверана 28 ліпеня 2011.
  6. 1 2 Royal Saudi Land Forces Equipment (нявызн.). Global Security. Праверана 9 красавіка 2015.
  7. 1 2 3 Military Balance 2005- page 135
  8. Al-Masmak Masmak Nyoka Mk2 MRAP Mine Resistant Armored Personnel Carrier technical data sheet - Army Recognition - Army Recognition (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2013. Праверана 25 снежня 2014.
  9. Military Balance 2018, старонка 359.
  10. Lostarmour (нявызн.). lostarmour.info. Праверана 13 красавіка 2019.
  11. Administrator. 30 VAMTAC’s to Saudi Arabia (нявызн.). Праверана 25 снежня 2014.
  12. Artillery: Chinese Guns Conquer Arabia (нявызн.). www.strategypage.com.
  13. Trade Registers(англ.) . armstrade.sipri.org.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Сухапутныя войскі паводле краін
Катэгорыя·Узброеныя сілы Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі