wd wp Пошук:

Сутыкненні ў Атае

Сутыкненні ў Атае — два эпізоды ўзброенага супрацьстаяння паміж групоўкамі «Вызваленчая армія Арома», якая прадстаўляла народнасць арома, з аднаго боку і «Фано», што складзена з этнаса амхара, з другога. Падзеі разгортваліся ў горадзе Атае, зона Аромія, штат Амхара, Эфіопія[4].

Фон

Канфлікт паміж народамі арома і амхара ідзе ўжо некалькі сотняў гадоў[5]. Новы віток супрацьстаяння пачаўся ў красавіку 2019 года на фоне грамадзянскага канфлікту ў Эфіопіі. Гвалт у канчатковым выніку быў задушаны федэральнымі войскамі[6].

Сакавіцкія сутыкненні

18 сакавіка ў Атае рэгіянальны спецназ Амхара застрэліў чалавека на прыступках мячэці, што прывяло да міжэтнічных сутычак. Сутыкненні закранулі сельскую мясцовасць вакол горада і ў канчатковым выніку дабраліся да Камісі, якому была нанесена яшчэ большая шкода, чым Атае. 21 сакавіка ў адным з нападаў натоўп людзей атакаваў машыну хуткай дапамогі, якая ехала з Атае, у Шэва Рабіт, у ходзе чаго загінула 12 чалавек. Сутыкненні працягваліся на працягу 2 тыдняў. Па выніках супрацьстаяння 303 чалавекі загінулі, 269 чалавек атрымалі раненні. Таксама спалена 1539 будынкаў. 50 000 чалавек вымушаны былі пакінулі свае дамы[7][8][9].

Красавіцкія сутыкненні

16 красавіка пачаліся новыя сутыкненні. Яны выліліся ў перастрэлкі паміж групоўкамі і масавыя забойствы. Да моманту заканчэння сутыкненняў у Атае каля 281 чалавек былі забітыя і 197 атрымалі раненні. Разбурана 3073 будынка, што складае амаль чвэрць усіх дамоў у горадзе, і каля 328 000 чалавек пакінулі свае месцы пражывання[10][11][12].

Рэакцыя

19 красавіка прайшлі акцыі пратэсту супраць міжэтнічных сутыкненняў. Дэманстрацыі праведзены ў гарадах Бахр-Дар, Велдыя, Фінатэ-Селам , Дэсэ, Дэбрэ-Берхан і Дэбрэ-Маркас[13].

Аднаўленне

Агульная шкода гораду ацэньваецца ў 32 700 000 долараў ЗША[14]. Гуманітарная дапамога пачалася амаль адразу пасля таго, як ЮНІСЕФ і Шведскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця далі грашовыя субсідыі грамадзянам, якія страцілі дамы падчас баявых дзеянняў. Прыярытэт аддаваўся маці, пажылым людзям і інвалідам. Дабрачынныя арганізацыі выдалі па 35 даляраў на кожнага члена сям’і[15].

Гл. таксама

Зноскі

  1. AJOP PRESS RELEASE: ETHNIC CLEANSING AGAINST OROMO PEOPLE IN WOLLO ZONE OF AMHARA REGION IN ETHIOPIA (нявызн.) (недаступная спасылка). AJOP. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2021. Праверана 20 лістапада 2021.
  2. Death toll from clashes between Ethiopian Amhara, Oromo groups rises to 50 -residents (нявызн.) (20 April 2021).
  3. Ataye : Oromo Liberation Front opened war in Amhara region (нявызн.) (20 March 2021).
  4. Death toll from clashes in Ethiopia’s Amhara may be 200: Official (нявызн.) (25 April 2021).
  5. OROMO CONTINUE TO FLEE VIOLENCE (нявызн.). Cultural Survival.
  6. NEWS: SECURITY FORCES ORDERED TO TAKE MEASURES AS WEEKEND VIOLENCE CLAIMS LIVES (нявызн.) (8 April 2019).
  7. more than 80 thousand displaced by clashes in north cewa and oromo national zones (нявызн.) (31 March 2021).
  8. Analysis: Post-violence recovery in Oromo Special, North Shewa zones reel as thousands remain displaced (нявызн.) (16 чэрвеня 2021).
  9. NEWS: UNKNOWN NUMBER OF PEOPLE KILLED IN ONGOING VIOLENCE IN OROMIA SPECIAL ZONE AND NORTH SHEWA ZONE, AMHARA REGION AS WARRING FACTIONS TRADE BLAME (нявызн.) (22 March 2021).
  10. Death toll from clashes in Ethiopia’s Amhara may be 200: Official (нявызн.) (25 April 2021).
  11. Death toll from clashes between Ethiopian Amhara, Oromo groups rises to 50 -residents (нявызн.) (20 April 2021).
  12. Over 1.5 Billion Birr Needed To Rebuild Ataye Town And Environs: Committee (нявызн.). fanabc.
  13. Ethiopia: Anti-government protests likely to continue in Amhara region through early May (нявызн.) (21 April 2021).
  14. Over 1.5 Billion Birr Needed To Rebuild Ataye Town And Environs: Committee (нявызн.). fanabc.
  15. Humanitarian cash grant help families rebuild their lives in Ethiopia (нявызн.). UNICEF.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Міжэтнічныя канфлікты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Катэгорыя·Сакавік 2021 года
Катэгорыя·Красавік 2021 года
Катэгорыя·Канфлікты 2021 года