wd wp Пошук:

Сутарэнні Ромула

«Сутарэнні Ромула» — раман Людмілы Рублеўскай. Раман «Сутарэнні Ромула» ўпершыню апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў»[2] (2011 год, № 47—49[3]. Асобнай кнігай зборнік раманаў выйшаў у 2012 годзе, выдавецтва СБП «Кнігазбор» (у серыі «Кнігарня пісьменніка», выпуск 26)[4].

У 2011 годзе Людміла Рублеўская за свой раман «Сутарэнні Ромула» стала лаўрэаткай прэміі імя Францішка Багушэвіча[4].

Сюжэт

Два раманы Людмілы Рублеўскай — «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэнні Ромула» звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі. Дзеянні ў раманах разгортваюцца як ў сучаснасці, так і ў мінулым. У іх зроблены акцэнт на гістарычнаю памяць. Абодвум раманам характэрна псіхалагічная глыбіня, эпічнасць падзей, і напружанасць сюжэту. У гэтых творах прасочваецца спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю[4].

Сюжэт кнігі пабудаваны, як падарожжы ў часе і дэтэктыўныя расследаванні, у іх паказана гісторыя кахання герояў, дзеля якога ім не шкада і памерці, чытачу адкрываецца запаветная краіна Альбарутэнія. Кніга загадкава апавядае, якім чынам прафесар Скаловіч трапіў з засценкаў НКУС 1937-га ў дом каля Кальварыйскіх могілак 2000-га, чытач даведаецца чаму супрацоўніца выдавецтва Арсенія Вяжэвіч так падобная да графіні на партрэце XIX стагоддзя, і іншае. У кнізе паказаны неверагодны лёс герояў, якія спрабуюць захаваць чалавечую годнасць сярод найгоршых пакут і выпрабаванняў[5]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 24 снежня 2021.
  2. Сутарэнні Ромула. Раман. (Пачатак)(нявызн.). Анонс. час. Дзеяслоў. Праверана 28 лютага 2013.(недаступная спасылка)
  3. У кнігарні “логвінаЎ” прэзентавалі 53-ы нумар “Дзеяслова”(нявызн.) (26 кастрычніка 2011). Праверана 28 лютага 2013.
  4. 1 2 3 Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула(нявызн.). Knihi.by. Праверана 28 лютага 2013.
  5. Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула(нявызн.). Бібліятэка. =Саюз беларускіх пісьменнікаў. Праверана 28 лютага 2013.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кнігі 2011 года
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Раманы на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Творы Людмілы Рублеўскай
Катэгорыя·Фантастычныя раманы