wd wp Пошук:

Сусветная ветэрынарная асацыяцыя

Сусве́тная ветэрына́рная асацыя́цыя (англ.: World Veterinary Association) — неўрадавая міжнародная ветэрынарная арганізацыя. Заснавана ў 1863 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца у Жэневе[1][2]. Аб’ядноўвае 65 краін і 12 міжнародных асацыяцый ветэрынарных спецыялістаў. Супрацоўнічае з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Кіруючы орган — Пастаянны камітэт, які штогод збіраецца ў Парыжы на паседжанні, дзе вырашаюцца актуальныя пытанні, а таксама праходзіць падрыхтоўка да кангрэсу. У перыяд паміж паседжаннямі Пастаяннага камітэта кіраўніцтва СВА ажыццяўляе бюро.

1 раз на 4 гады праводзіць Сусветныя ветэрынарныя кангрэсы. Адбыўся 21 кангрэс, першы — ў 1863 годзе ў Гамбургу. На кангрэсах абмяркоўваюцца праблемы інфекцыйнай паталогіі, хірургіі, прафілактыкі і заагігіены, заатэхнічных навук і эканомікі жывёлагадоўлі. Разглядаюцца таксама пытанні стандартызацыі спецыяльнай наменклатуры, ветэрынарнай адукацыі, прапаганды ветэрынарных ведаў і распаўсюджвання фільмаў па ветэрынарыі.

Асноўныя задачы

Літаратура

Зноскі

  1. ВВА (руск.) . Энциклопедии, словари, справочники. Праверана 25 красавіка 2020.
  2. Всемирная ветеринарная ассоциация (руск.) . Академик. Праверана 25 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Міжнародныя арганізацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Ветэрынарыя
Катэгорыя·Арганізацыі медыцынскія і аховы здароўя
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1863 годзе