Супране́нцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Супраненты.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Свірскага сельсавета[1].