wd wp Пошук:

Суперсямейка

«Суперсямейка» (англ.: The Incredibles) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2004 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2005) у намінацыях «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм» і «Найлепшы гукавы мантаж».

Сюжэт

Па сюжэце, члены сям’і супергерояў валодаюць звышнатуральнымі здольнасцямі і адносна лёгка спраўляліся з сусветным злом. Сям’я ўжо адышла ад вялікіх спраў і лічыць за лепшае жыць непрыкметным жыццём звычайных зямлян.

Але аднойчы ім даводзіцца зноў апрануць прагумаваныя касцюмы супергерояў (а для гэтага трэба тэрмінова скінуць лішнія кілаграмы) і ў чарговы раз выратаваць чалавецтва ад таямнічага злыдня.

Беларуская агучка

Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA[2].

Зноскі

  1. https://www.adorocinema.com/filmes/filme-53096/ Праверана 15 ліпеня 2021.
  2. Оскароносный мультфильм «В поисках Немо» вышел на VOKA в беларуской озвучке(руск.)  (3 кастрычніка 2022). Праверана 4 кастрычніка 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мультфільмы 2004 года
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Мультфільмы ЗША
Катэгорыя·Мультфільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Майкл Джакіна