wd wp Пошук:

Сунічная паляна

«Сунічная паляна» (шведск.: Smultronstället) — зняты ў 1957 фільм шведскага рэжысёра Інгмара Бергмана, які заваяваў прыз «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю (1958), прэмію ФІПРЭСІ (1958), «Залаты глобус» (1960) і мноства іншых узнагарод.

Сюжэт

Дзейнасць 78-гадовага прафесара Ісака Борга са Стакгольма была адзначана навуковай грамадой у Лундзе (Honoris causa). Туды ён адпраўляецца на аўтамабілі разам з нявесткай — Мар’янай, хоць былі ўжо набытыя білеты на самалёт. Па дарозе яны заязджаюць у тое месца, дзе прафесар жыў даўным-даўно, ім сустракаюцца некалькі маладых спадарожнікаў; прафесар сніць сны і проста мроіць карціны мінулага, у якіх ён сустракаецца са сваёй сям’ёй (братамі, стрыечнай сястрой), калі яны былі маладыя. Нявестка адкрыта расказвае Боргу аб праблемах з яго сынам, які вельмі падобны да бацькі. Прафесар задумваецца, у чым не меў рацыі, і пастанаўляе мяняць сваю замкнёную і месцамі эгаістычную натуру.

Галоўныя ролі

Зноскі

  1. ČSFD — 2001.
  2. 1 2 3 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Швецыі 1957 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Швецыі
Катэгорыя·Фільмы на шведскай мове
Катэгорыя·Фільмы 1957 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-драмы 1957 года
Катэгорыя·Чорна-белыя фільмы
Катэгорыя·Фільмы Інгмара Бергмана
Катэгорыя·Ватыканскі спіс фільмаў