wd wp Пошук:

Сундуткалі Іскаліеў

Сундуткалі Іскаліеў (1924, в. Канстанцінаўка, Заходне-Казахстанская вобласць, Казахстан — 24 чэрвеня 1944, в. Лудчыцы, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

На фронце з ліпеня 1942 года. Аўтаматчык стралковай роты радавы Іскаліеў вызначыўся пры вызваленні Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У ноч на 24 чэрвеня 1944 года ў баі каля в. Лудчыцы адзін з першых уварваўся ў траншэі праціўніка. У крытычны момант бою сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.

Памяць

Увекавечаны ў Мемарыяле воінскай славы на Лудчыцкай вышыні. У Заводскім раёне Мінска ў 1976 годзе яго імем названа вуліца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Воіны, якія закрылі целам амбразуру
Катэгорыя·Памерлі 24 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходне-Казахстанскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна