wd wp Пошук:

Сунгача

Сунгача - рака, прыток Усуры.

Рака выцякае з возера Ханка, цячэ праз балоцістую мясцовасць. Рэчышча Сунгачы хвалістае, змяняяцца кожны год, даўжыня ад 180 да 210 км, шырыня 30-60 м, глыбіня 3-3,5 м, вадазбор - 25,6 тыс. км².

Фарватар ракі ад вытоку да вусця - дзяржаўная мяжа паміж Расіяй да Кітаем.

Возера багата рыбай, берага лясістыя, дзе жыве шмат птушак. Каля ракі шмат невялікіх азёр, дзе расце эндэмічны від лотасу арэханоснага (Nelumbo nucifera).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Басейн Амура
Катэгорыя·Рэкі Прыморскага края
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Рэкі Кітая