wd wp Пошук:

Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў

Міністры замежных спраў Францыі, Германіі, Еўрапейскага Саюза, Ірана, Злучанага Каралеўства і ЗША, а таксама кітайскія і расійскія дыпламаты. Лазана 2 красавіка 2015.
Асноўныя аб’екты ядзернай праграмы Ірана

Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў (скар. СУПД; англ.: Joint Comprehensive Plan of Action, скар. JCPOA; перс.: برنامه جامع اقدام مشترک) — палітычнае пагадненне паміж Іранам і групай дзяржаў, вядомых як 5+1, адносна ядзернай праграмы Ірана. Група складаецца з ЗША, Расіі, КНР, Вялікабрытаніі, Францыі — пяці пастаянных членаў Савета Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (СБ ААН), а таксама Германіі. У 2018 годзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб выхадзе ЗША з пагаднення і анансаваў дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Ірана[1]. У адказ у 2019 годзе Іран абвясціў аб прыпыненні выканання двух пунктаў здзелкі, што прывяло да эскалацыi амерыкана-iранскага канфлікту[2].

Перамовы ў рамках сумеснага плана дзеянняў

Асноўны артыкул: Ядзерная праграма Ірана Перамовы паміж Іранам і P5 + 1 пачаліся ў 2005 годзе, іх галоўнай мэтай было пераканацца, што Іран не распрацоўвае ядзерную зброю, пры гэтым прызнавалася права Тэгерана весці мірную ядзерную дзейнасць.

15 ліпеня 2015 года Іран і краіны «шасцёркі» (ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Германія, Кітай і Расія) дасягнулі пагаднення па іранскай ядзернай праграме ў абмен на адмену санкцый супраць Ірана. Па пагадненні Іран павінен дапусціць інспектараў МАГАТЭ на свае ядзерныя аб’екты, краіны Захаду, у сваю чаргу, будуць пакрокава здымаць з Ірана санкцыі. Пагадненне павінна быць ратыфікавана ўсімі бакамі і адобрана Саветам Бяспекі ААН[3].

Асноўныя пункты дамоўленасці[4]:

Выхад з пагаднення

Асноўны артыкул: Праект «Амадэй» У кастрычніку 2017 года прэзідэнт ЗША Д. Трамп заявіў, што больш не будзе завяраць кангрэс у тым, што «Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў» адпавядае інтарэсам ЗША[5].

Міжнародная рэакцыя[6]:

8 мая 2018 года Трамп абвясціў аб выхадзе краіны з пагаднення па іранскай ядзернай праграме. Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што ЗША валодаюць доказамі таго, што Іран працягвае распрацоўку ядзернай зброі, тым самым парушаючы Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў. Таксама ён анансаваў аднаўленне санкцый супраць Тэгерана[7].

8 мая 2019 года (у гадавіну выхаду ЗША з пагаднення) Іран у адказ на дзеянні ЗША, згодна з параграфа 26 СУПД, абвясціў аб першым этапе спынення выканання шэрагу пунктаў ядзернай здзелкі (у частцы, якая тычыцца запасаў узбагачанага ўрану і цяжкай вады). У прыватнасці, Іран перавысіў значэнне запасаў нізкаўзбагачанага ўрану, усталяванае на адзнацы ў 300 кілаграмаў. 7 ліпеня 2019 года Тэгеран абвясціў аб другім этапе скарачэння абавязацельстваў па СУПД. Іран заявіў, што пачынае працэс узбагачэння ўрану на ўзроўні вышэй прадугледжаных ядзернай здзелкай 3,67%[2][8].

Пасля гэтага адбыўся шэраг інцыдэнтаў з нападамі на танкеры ў Армузскім праліве.

5 студзеня 2020 года ўрад Ірана аб’явіў, што адмаўляецца ад апошніх абмежаванняў па ядзернай здзелцы. Тэгеран заявiў, што гатовы вярнуцца да выканання абавязацельстваў у выпадку зняцця санкцый, а таксама напрамую звязвае сваё рашэнне з забойствам Сулеймані. Іранскія ўлады дадалі, што працягнуць супрацоўніцтва з МАГАТЭ і вернуцца да выканання сваіх абавязацельстваў па ядзернай здзелцы, калі санкцыі ў дачыненні да краіны будуць знятыя, а інтарэсы краіны будуць улічаныя[9].

Зноскі

  1. США выходят из ядерной сделки с Ираном(нявызн.). ТАСС (8 мая 2018 года). Праверана 10 мая 2018.
  2. 1 2 3 В Иране назвали условия для прекращения обогащения урана(нявызн.) (9 ліпеня 2019). Праверана 11 ліпеня 2019.
  3. Достигнуто соглашение по ядерной программе Ирана(руск.) . В мире. Русская служба Би-би-си (14 ліпеня 2015). Праверана 15 ліпеня 2015.
  4. Совместный всеобъемлющий план действий по иранской ядерной программе. Ключевые моменты(нявызн.). ТАСС (3 красавіка 2015). Праверана 10 мая 2018.
  5. Трамп отказался одобрить ядерную сделку с Ираном BBC
  6. Ядерная сделка с Ираном: мировые лидеры против Трампа // Русская служба Би-би-си
  7. Трамп объявил о выходе США из сделки по Ирану(руск.) . Корреспондент (8 мая 2018). Праверана 8 мая 2018.
  8. В Иране назвали условие возвращения к обязательствам по СВПД(нявызн.) (7 ліпеня 2019). Праверана 11 ліпеня 2019.
  9. Иран вышел из ядерной сделки и грозит США военным ударом Архівавана 6 студзеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Знешняя палітыка Францыі
Катэгорыя·Знешняя палітыка Германіі
Катэгорыя·2015 год у палітыцы
Катэгорыя·Знешняя палітыка Расіі
Катэгорыя·Знешняя палітыка Кітая
Катэгорыя·Знешняя палітыка ЗША
Катэгорыя·Ядзерная праграма Ірана
Катэгорыя·Ліпень 2015 года
Катэгорыя·Знешняя палітыка Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Знешняя палітыка Ірана