wd wp Пошук:

Стэфан дэ Врэй

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Стэфан дэ Врэй (нідэрл.: Stefan de Vrij; нар. 5 лютага 1992, Аўдэркерк-ан-дэн-Эйсел, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, абаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.

Клубная кар’ера

У 2002 годзе, калі дэ Врэю было 10 гадоў, ён перайшоў у футбольную школу «Феенорда».

17 ліпеня 2009 года футбаліст падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Феенордам», які быў разлічаны на тры гады[4]. 6 снежня ў матчы супраць «Гронінгена» Стэфан дэбютаваў у складзе сваёй каманды ў Эрэдывізі. Ён з’явіўся на полі на 89-й хвіліне сустрэчы, замяніўшы Дэні Ландзата, а ягоная каманда атрымала перамогу з лікам 3:1. Свой першы гол у складзе ратэрдамскай каманды забіў 2 мая 2010 года ў браму клуба «Херэнвен».

30 ліпеня 2014 года стала вядома пра тое, што Стэфан далучыцца да складу італьянскага «Лацыа». Да гэтага чакалася, што абаронца можа перайсці да англійскага «Манчэстэр Юнайтэд», куды сышоў працаваць трэнер зборнай Нідэрландаў Луі ван Гал[5].

У маі 2018 года стала вядома, што дэ Врэй пакідае «Лацыа» ў якасці свабоднага агента і з 1 ліпеня становіцца іграком «Інтэра». 11 ліпеня 2018 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка міланскага клуба, кантракт быў падпісаны да чэрвеня 2023 года.

Міжнародная кар’ера

Галоўны трэнер зборнай Нідэрландаў Луі ван Гал уключыў дэ Врэя ў заяўку зборнай Нідэрландаў на чэмпіянат свету 2014 года. 13 чэрвеня Стэфан забіў свой першы гол за зборную ў першым матчы групавога этапу супраць зборнай Іспаніі. Дэ Врэй згуляў ва ўсіх матчах зборнай на турніры ў Бразіліі, дзе Нідэрланды фінішавалі на трэцім месцы. Ён і Ар’ен Робен былі абраны ў сімвалічную зборную чэмпіянату свету ад зборнай Нідэрландаў[6].

Дасягненні

«Лацыа»:

«Інтэрнацыянале»:

Зноскі

  1. Stefan de Vrij // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stefan de Vrij // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. выгрузка даных Freebase — Google.
  4. De Vrij Tekent Eerste Profcontract. Афіцыйны сайт «Феенорда»
  5. Stefan de Vrij: Netherlands defender signs for Lazio. BBC Sport.
  6. World Cup 2014: Castrol Index Top 11. FIFA.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Феенорд
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Ігракі ФК Лацыа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Галандыі