wd wp Пошук:

Стэрлітамакскі медыцынскі каледж

Стэрлітамакскі медыцынскі каледж (башк.: Стәрлетамаҡ медицина колледжы) — сярэдняя медыцынская ўстанова ў Стэрлітамаку. Мае філіял у Кумяртаў, заснаваны ў 1990 годзе[1].

Гісторыя

Заснаваны ў 1935 як акушэрская школа, з 1939 фельчарска-акушэрская школа, з 1947 медыцынскі тэхнікум, з 1954 — вучылішча, з 2003 каледж. Падрыхтавана больш за 17 тысяч спецыялістаў (на 2015), сярод іх З. Г. Габідулін(руск.) бел., П. А. Гарошак, Х. С. Фахрэтдзінава[1].

Апісанне

Навучанне вядзецца на дзённым аддзяленні па спецыяльнасцях: акушэрская справа, лабараторная дыягностыка, лячэбная справа, сястрынская справа, стаматалогія артапедычная, фармацыя[1].

У каледжы працуюць 2 музея (гісторыі каледжа і гісторыі медыцынскага халата), маецца інтэрнат. Будынак лабараторнага корпуса каледжа (вул. Садовая, 35; пабуд. у 1895 годзе) з’яўляецца помнікам архітэктуры. У інтэрнаце ўсталяваная мемарыяльная дошка вучняў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне (1985[1]).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 СТЕРЛИТАМАКСКИЙ МЕДИЦИНСКИЙ КОЛЛЕДЖ Архівавана 24 снежня 2019. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стэрлітамак
Катэгорыя·З’явіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Медыцынскія навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Адукацыя ў Башкартастане
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1935 годзе
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Адукацыя ў Расіі