wd wp Пошук:

Стэн Мікіта

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікіта.

Станіслаў (Стэн) Мікіта (англ.: Stanislav Mikita), арыгінальнае імя Станіслаў Гут (славацк.: Stanislav Guoth; 20 мая 1940, Сокалчы, Славацкая рэспубліка) — канадскі хакеіст славацкага паходжання, ігрок клуба Нацыянальнай хакейнай лігі «Чыкага Блэкхакс». Лічыцца найлепшым цэнтральным нападнікам 1960-х[2][3].

Біяграфія

Станіслаў Гут нарадзіўся ў вёсцы Сокалчы (цяпер не існуе), і перад прыходам у Чэхаславакію камуністычнага рэжыму эміграваў з цёцяй і дзядзем у Сент-Катарынс (Антарыа, Канада). Ад сваякоў і атрымаў новае прозвішча Мікіта[4].

Гуляць у хакей пачаў за клуб Хакейнай асацыяцыі Антарыа «Сент-Катарынс Тыпіз», і пасля трох зорных сезонаў быў пераведзены ў яго старэйшы клуб «Чыкага Блэкхакс». У сваім другім НХЛ-аўскім сезоне (1961) заваяваў у складзе клуба кубак Стэнлі, стаўшы першым у лізе па колькасці закінутых у плэй-оф шайбаў (6).

Наступны сезон стаў для Стэна прарыўным. Мікіта стаў зорным цэнтравым у славутым «скутэрным звяне» (разам з правым нападнікам Кенам Уорэмам і левымі Эбам Мак-Дональдам і Дагам Монсам)[4]. Ён быў самым небяспечным цэнтравым 60-х. Разам з Бобі Халам яны склалі найбольш магутную атаку «Блэкхакс» дзесяцігоддзя, заўсёды лідзіруючы па колькасці закінутых шайбаў. Спалучаючы спрактыкаваную абарону і рэпутацыю аднаго з лепшых ігракоў на ўкідванні з дапамогай сваёй інавацыйнай скрыўленай клюшкі, Мікіта чатыры разы за дзесяцігоддзе ўзначальваў табліцу бамбардзіраў і ў 1966-67 гадах падзяліўшы першы радок з Бобі Халам і ўсталяваўшы персанальны рэкорд — 97 галоў.

Згаданая клюшка, якой карысталіся ў 1960-х Стэн Мікіта з паплечнікам Бобі Халам, мела больш закручаны крук, што давала значную перавагу нападнікам перад брамнікамі. У рэшце рэшт у 1970 НХЛ абмежавала крывізну крука да 1/2"[5].

На пачатку кар’еры Стэн Мікіта быў сярод найбольш штрафаваных ігракоў лігі, аднак пазней намерыўся гуляць чысцей і двойчы атрымліваў мемарыяльны трафей лэдзі Бінг за спартыўныя паводзіны.

У 1973 годзе Мікіта разам з чыкагаўскім бізнесменам Эрвам Цягнібыкам заснавалі Амерыканскую хакейную асацыяцыю для слабачуючых, у якой выступалі глухія і ігракі з парушэннямі слыху.

Апошнія сезоны Стэна Мікіты былі азмрочаны хранічнымі траўмамі спіны, і ў выніку ён завяршыў кар’еру іграка ў сезоне 1979—1980 гадоў[4]. На той момант толькі Гордзі Гоў і Філ Эспазіта мелі большы паказчык па колькасці пунктаў, і толькі шэсць ігракоў — па колькасці праведзеных матчаў.

У 1983 годзе Мікіта быў уведзены ў Залу хакейнай славы, а ў 2002 — у славацкую Залу хакейнай славы. Цяпер ён з’яўляецца паслом добрай волі ў структуры «Блэкхакс»[6].

Статыстыка

Рэгулярны сезон Плэй-оф
Сезон Клуб Ліга Г Ш П Пт +/- Шт Б SH GW ГШППтШтБSHGW
1956—1957 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 52163147129 14891744
1957—1958 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 52314778146 845946
1958-59 Сент-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 45385997197
1958-59 Чыкага Блэкхакс НХЛ 30114
1959-60 Чыкага Блэкхакс НХЛ 6781826119 30112
1960-61 Чыкага Блэкхакс НХЛ 66193453100 12651121
1961-62 Чыкага Блэкхакс НХЛ 7025527797 126152119
1962-63 Чыкага Блэкхакс НХЛ 6531457669 63252
1963-64 Чыкага Блэкхакс НХЛ 703950891461417 73698
1964-65 Чыкага Блэкхакс НХЛ 70285987154806 14371053
1965-66 Чыкага Блэкхакс НХЛ 68304878581111 61232
1966-67 Чыкага Блэкхакс НХЛ 7035629712815 62242
1967-68 Чыкага Блэкхакс НХЛ 72404787−3141328 1157126300
1968-69 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74306797+1752732
1969-70 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76394786+2950708 846102301
1970-71 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74244872+2185704 185131816101
1971-72 Чыкага Блэкхакс НХЛ 74263965+1646506 83144000
1972-73 Чыкага Блэкхакс НХЛ 57275683+3132715 15713208102
1973-74 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76305080+2446621 1156118101
1974-75 Чыкага Блэкхакс НХЛ 79365086+14481206 834712101
1975-76 Чыкага Блэкхакс НХЛ 48164157−437601 40004000
1976-77 Чыкага Блэкхакс НХЛ 57193049−920614 20110000
1977-78 Чыкага Блэкхакс НХЛ 76184159+1835602 43030200
1978-79 Чыкага Блэкхакс НХЛ 65193655+334401
1979-80 Чыкага Блэкхакс НХЛ 17257+212000
Агулам у ХЛА-мол. 14985137222 —472 — — 2212142690 — —
Агулам у НХЛ 13945419261467+15912701271267 15559911501691206

Узнагароды і дасягненні

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Total Hockey. — Toronto: Total Sports Publishing, 1998. — С. 1794. — ISBN 0-8362-7114-9.
  3. 20th Century Hockey Chronicle. — Lincolnwood, IL: Publications International, Ltd, 1999. — С. 277. — ISBN 1-7853-3504-8.
  4. 1 2 3 Mikita, Stan(англ.) . Biography — Honoured Player — Legends of Hockey. Hockey Hall of Fame and Museum (7 чэрвеня 2014).
  5. Puck Daddy.. The 10 best player-inspired NHL rules changes(англ.) . NHL Blog. Yahoo! Sports (7 чэрвеня 2014).
  6. Hall Of Famer Savard Named Blackhawks Ambassador(англ.) . Чыкага Блэкхакс (7 чэрвеня 2014).
  7. 1 2 3 4 5 6 Stan Mikita, SVK(англ.) . Eurohockey (7 чэрвеня 2014).

Спасылкі

Папярэднік:
Піт Марцін
Капітаны Чыкага Блэкхакс
1976–77
з Пітам Марцінам
Пераемнік:
Кіт Магнусан
Папярэднік:
Бобі Хал
Уладальнік трафея Харта
Пераемнік:
Філ Эспазіта
Папярэднік:
Гордзі Гоў
Бобі Хал
Уладальнік трафея Арта Роса
1964, 1965
1967, 1968
Пераемнік:
Бобі Хал
Філ Эспазіта
Папярэднік:
Алекс Дэльвек'я
Уладальнік трафея лэдзі Бінг
1967, 1968
Пераемнік:
Алекс Дэльвек'я
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ
Катэгорыя·Хакеісты НХЛ
Катэгорыя·Уладальнікі Харт Трофі
Катэгорыя·Зала славы хакея з шайбай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Ігракі «Чыкага Блэкхокс»
Катэгорыя·Памерлі ў Чыкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Хакеісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жылінскім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Памерлі 7 жніўня
Катэгорыя·Уладальнікі Кубка Стэнлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хакеісты Канады
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе