wd wp Пошук:

Стэнлі Роўз

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Роўз.

Стэнлі Форд Роўз (англ.: Stanley Ford Rous, 25 красавіка 1895 — 10 ліпеня 1986) — шосты прэзідэнт ФІФА. Знаходзіўся на пасадзе ў перыяд з 1961 па 1974 год. Падданы Вялікабрытаніі.

Кар’ера

Прафесійным футбалістам ніколі не з’яўляўся, пачаў судзейскую практыку ў 1927 годзе з абслугоўвання матчаў ніжэйшых ліг Чэмпіянату Англіі, за судзейскую кар’еру адсудзіў 36 міжнародных паядынкаў. У 1934 годзе судзіў фінал Кубка Англіі, у якім «Манчэстэр Сіці» перамог «Портсмут» з рахункам 2:1. Гэта быў апошні матч у судзейскай кар’еры Роўза.

З 1934 года па 1962 год з’яўляўся главой Англійскай футбольнай асацыяцыі. З 1961 па 1974 год у якасці прэзідэнта ўзначальваў ФІФА.

Знаходзячыся на чале ФІФА Стэнлі Роўз засяродзіў працу ў кірунку выкаранення грубіянства на футбольных палях свету, праца вялася як з суддзямі, так і з нацыянальнымі футбольнымі федэрацыямі. У 1970 годзе ў пераддзвер’і чэмпіянату свету, у футбольныя правілы была ўведзена «жоўтая картка», пасродкам якой суддзям стала прасцей адсочваць грубіянства падчас матчу. Варта адзначыць, што Чэмпіянат свету 1970 года ўвайшоў у гісторыю як адзіны турнір, які абыйшоўся без адзінага выдалення ігракоў з поля[2].

Зноскі

  1. 1 2 Stanley Rous // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Пьер Ланфранши, Критсиана Айзенберг, Тони Мейсон, Альфред Валь. FIFA 100 лет. Век футбола.. — Москва: Махаон, 2005. — С. 146. — ISBN 5-18-000705-4.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты ФІФА
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Футбольныя арбітры Англіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі