wd wp Пошук:

Стэван Мокраняц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мокраняц. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стаянавіч. Стэван Мокраняц (сербск.: Стеван Мокрањац, сапраўднае прозвішча Стая́навіч, сербск.: Стојановић, 9 студзеня 1856, Негацін28 верасня 1914, Скоп’е) — сербскі кампазітар і хормайстар.

Біяграфія

Дом кампазітара

Нарадзіўся 9 студзеня 1856 года ў Негаціне. Вывучаў кампазіцыю ў Лейпцыгу ў С. Ядасана і Карла Райнеке, а таксама ў Мюнхене ў Райнбергера. У 18871914 гадах узначальваў хор Бялградскага пеўчага таварыства, з якім гастраляваў у шматлікіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Расійскай імперыі ў 1896 годзе.

У 18891893 гадах быў другой скрыпкай Бялградскага струннага квартэта, першага ў Сербіі. У 1899 стаў адным з заснавальнікаў музычнай школы ў Бялградзе, дырэктарам якой ён заставаўся да смерці

Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў з 1906, старшыня Таварыства сербскіх музыкантаў з 1907.

Бюст у Бялградзе

Сканаў у горадзе Скоп’е 28 верасня 1914 года.

Стэван Мокраняц на купюры наімналам 50 дынараў

Творы

Асноўнымі творамі Мокраняца з’яўляюцца 15 своеасаблівых сюіт для хору з салістам без суправаджэння «Руковеты» (букеты песень); гэта апрацоўкі народных песень — сербскіх, харвацкіх, славенскіх, македонскіх, чарнагорскіх і інш. Да лепшых з іх адносяцца 6-ы рукавет — «З маёй радзімы» («Песня пра Гайдука Вельку») (1892) і 10-ы — «З Охрыды» (1901). Харавыя творы Мокраняца вельмі папулярныя ў былой Югаславіі і ўваходзяць у рэпертуар прафесійных і аматарскіх хораў.

Зноскі

  1. 1 2 Мокраняц Стеван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Скрыпачы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Негаціне
Катэгорыя·Скрыпачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сербіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Скоп’і
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кампазітары Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скрыпачы Сербіі
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1914 годзе