wd wp Пошук:

Стыў Кост

Стыў (Стывен) Кост (часам Коўст) (англ.: Steve (Stephen[1]) Coast, нарадзіўся 20 снежня 1980 года) - заснавальнік праекта OpenStreetMap (OSM) у ліпені 2004 года. Пазней ён стаў сузаснавальнікам CloudMade.

Кар’ера

Перад вывучэннем інфарматыкі ў University College London (UCL) Стыў праходзіў практыку ў Wolfram Research [2]. У 2006 годзе ён з Нікам Блэкам стварыў тэхналагічную кансультацыю ZXV Ltd. У 2008 годзе пасля інвестыцый ад Nikolaj Nyholm і Sunstone Capital яна стала CloudMade. [3] Стыў сышоў з CloudMade у кастрычніку 2010 года[4], але ён застаўся акцыянерам. 23 лістапада 2010 Стыў паведаміў, што займае пост галоўнага архітэктара Bing Mobile.[5]

Асабістае жыццё

Стыў вырас у Уолдэрслейдзе і Лондане. У 2008 годзе ён пераехаў у Сан-Францыска і ў канцы 2009 года ён пераехаў у Каларада. Стыў і яго жонка Hurricane Coast (народжаная МакЭвен)[6] жывуць у Дэнверы. 23 лістапада 2010 года Стыў паведаміў, што ён пераязджае ў Сіэтл, Вашынгтон [5].

Зноскі

  1. OpenStreetMap Foundation filing to Companies House (UK) on 17 September 2008
  2. Will the Real Steve Coast Please Stand Up? | Off the Map - Official Blog of FortiusOne Архівавана 10 лютага 2010.
  3. CloudMade Team Member Profile
  4. I’ve resigned from CloudMade - SteveC Архівавана 10 снежня 2010.
  5. 1 2 I’m working at Microsoft and we’re donating imagery to OpenStreetMap! - SteveC Архівавана 25 лістапада 2010.
  6. Hurricane Coast - LinkedIn

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэцкага каледжа Лондана
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Сумеснае стварэнне карт
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вэб-картаграфія