wd wp Пошук:

Стып-Пойнт

Від на мыс з паўночнага ўсходу.
Від на мыс з паўночнага захаду.

Стып-Пойнт (англ.: Steep Point)  — мыс, самы заходні пункт Аўстралійскага кантынента.

Геаграфія

Мыс Стып-Пойнт размешчаны на паўвостраве Ідэль-Ленд, у межах аб’екта Сусветнай спадчыны Шарк-Бей. Адміністрацыйна з’яўляецца тэрыторыяй рэгіёну Гаскойн аўстралійскага штата Заходняя Аўстралія. Размешчаны прыкладна ў 1000 км на паўночны захад ад горада Перт і ў 50 км да паўднёва-захаду, ад Дэнема, бліжэйшага населенага пункта на суседнім паўвостраве Перон. На поўначы ад мыса знаходзіцца востраў Дэрк-Хартаг. Абмываецца водамі Індыйскага акіяна.

Берагі мыса стромкія да 200 м, у асноўным вапняковага паходжання.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мысы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мысы Аўстраліі
Катэгорыя·Геаграфія Заходняй Аўстраліі
Катэгорыя·Артыкулы пра мысы без шаблонаў-картак