Сту́ка, стук (стук, італ.: stucco — гіпс, алебастр[1], ням.: Stuck) — штучны мармур, вышэйшы сорт тынкоўкі; матэрыял для аздаблення сцен, архітэктурных дэталяў і скульптурнага дэкору.[2]
Просты, параўнальна танны матэрыял лёгка паддаецца апрацоўцы і вырабляецца з абпаленага і здробненага гіпсу з галыном і клеем, часам з даданнем мармуровай пудры і дробкі, таксама крэйды, вапны, алебастру і іншых матэрыялаў. Высыхаючы, стука набывае белы колер і вялікую трываласць, пасля паліроўкі прымае від мармуру.
Быў вядомы ўжо ў Старажытным Егіпце, шырока ўжываўся ў мастацтве Старажытнага Рыма, пазней у мастацтве Адраджэння і Новага часу, на Беларусі — з XVII стагоддзя[1].
Стукко (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стука