wd wp Пошук:

Стужачнік Каміла

Стужачнік Каміла (Limenitis camilla) — дзённы матылёк з сямейства Німфаліды (Nymphalidae). Назва паходзіць ад Камілы — у грэчаскай міфалогіі — амазонка, што загінула ў бітве рутулаў з Энеем.

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла 23-31 мм, размах крылаў 45-60 мм. Крылы чорна-шэрага колеру, у самцоў з невялікім сіняватым адлівам бліжэй да іх каранёў, з белай перарывістай перавяззю і дробнымі бурымі плямамі па ніжнім баку задняга крыла і на вяршыні пярэдняга. Ніжні бок крылаў пярэсты, памяранцава-карычневы з белай перавяззю.

Распаўсюджанне

Еўропа, Каўказ, краіны Закаўказзя, Турцыя, Паўднёвы Урал, Прыамур’е, Прымор’е, паўночна-ўсход Кітая, Карэя, Японія.

Месцапражыванні

Лясны і лесастэпавы пояс Усходняй Еўропы. Сустракаецца ў розных тыпах драбналістых, шыракалістых і змешаных лясоў, пераважна па берагах рэк і вадаёмаў, пад полагам лесу, дзе маюцца разрэджаныя месцы або невялікія паляны, а таксама на лясных ўзлесках, у рэдкалессях. Насяляюць пераважна лакальна, аддаючы перавагу не пакідаць межы сваіх месцаў пражывання, да далёкіх міграцый не схільныя. У горы звычайна не падымаецца вышэй за 1500 метраў.

Час лёту

Ніжні бок крылаў

Развіваецца ў двух пакаленнях. На поўначы арэала толькі адно пакаленне. Лёт першага пакалення ў чэрвені — ліпені, другога пакалення — у другой палове жніўня — да 1-2 дэкады верасня. Самцы ўтвараюць скапленні па берагах лужын, вадаёмаў, на кветках парасонавых, памёце, гнілой садавіне. Самкі вядуць схаваны спосаб жыцця, трымаюцца пераважна ля верхавін дрэў, спускаючыся да зямлі вельмі рэдка.

Размнажэнне

Самкі адкладаюць па 1 яйку на верхнюю паверхню лісця раслін, Стадыя вусеня доўжыцца лета, і з восені па май, з зімоўкай на другім-трэцім узросце. Вусені харчуюцца на: Lonicera tatarica, Lonicera xylosteum. Акукляюцца на лісці або галінах. Стадыя кукалкі доўжыцца 8 −14 дзён.

Падобныя віды ў Еўропе

Заўвагі па ахове

Занесены ў Чырвоную кнігу Латвіі — 4 катэгорыя.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Німфаліды
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL