wd wp Пошук:

Струстаўскі валун

Струстаўскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992). Размешчаны за 1 кіламетр на поўнач ад вёскі Струста Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, каля затокі возера Струста.

Апісанне

Чырвона-буры дробназярністы граніт рапаківі з крышталямі ружовага палявога шпату (авоіды 1-3 см.). Даўжыня 4,5 м., шырыня 4,4 м., вышыня 1,5 м., у абводзе 13,8 метраў, аб’ём 16 м³. Маса 42 тоны. Прынесены ледавіком каля 20-18 тысяч год назад з Аландскіх астравоў. У старажытнасці меў культавае значэнне. На верхняй пляцоўцы захаваўся надпіс “R 1780”.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Культавыя камяні
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Геалогія Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Струста (вёска)