wd wp Пошук:

Страхавы поліс

Страхавы поліс (англ.: insurance policy, фр.: police, італ.: polizza — распіска, квітанцыя) — як правіла, імянны дакумент, які пацвярджае афармленне дагавора страхавання, выданы страхавой кампаніяй (страхоўшчыкам) страхавальніку (застрахаванаму). Ён таксама ўтрымлівае ўказанне на суб’ектаў страхавых адносін і істотныя ўмовы дагавора страхавання [1], напрыклад, від, аб’ект, пачатак і канец дзеяння страхавання, памер страхавой сумы, звесткі аб страхоўшчыку, страхавальніку і іншыя ўмовы[2]. Поліс выдаецца страхавальніку пасля афармлення дагавора і аплаты страхавой прэміі[3]. У полісе таксама павінна ўтрымлівацца спасылка на дзейсныя правілы страхавання. Да каштоўных папер страхавы поліс не адносіцца[1].

Апісанне

Страхавы поліс звычайна павінен утрымоўваць:

Поліс страхавання жыцця звычайна ўтрымоўвае ўказанне выгоданабыўцы. У шэрагу відаў страхавання (марское страхаванне, страхаванне маёмасці і іншыя) страхавы поліс можа быць аформлены на прад’яўніка, без указання выгоданабыўцы. У такіх выпадках для ажыццяўлення страхавальнікам ці выгоданабыўцам праў па такім дагаворы неабходна прад’яўленне гэтага поліса страхоўшчыку[1].

Па асобных відах страхавання дзейнічаюць тыпавыя формы полісаў (напрыклад, формы поліса па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў і па абавязковым медыцынскім страхаванні).

Пры страхаванні грузаў нароўні з полісам, якія дзейнічаюць на адну партыю груза, могуць ужывацца генеральныя полісы, па якім страхуюцца розныя партыі аднатыпных грузаў. У таксаваным полісе загадзя паказваецца ацэнка кошту застрахаванай маёмасці[4].

Крыніцы

Зноскі

  1. 1 2 3 Страховой полис // Памылка: не зададзены параметр загаловак= у шаблоне {{публікацыя}}. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—. — С. 303. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—).
  2. Полис страховой // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

  3. Шахов В.В. Страховой полис // Введение в страхование. — Масква: Финансы и статистика, 1999. — С. 189. — 286 с. — ISBN 5-279-02059-1.
  4. Страховой полис // Финансово-кредитный энциклопедический словарь. — М.: Финансы и статистика. Под общ. ред. А. Г. Грязновой. 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Юрыдычныя дакументы
Катэгорыя·Страхавыя тэрміны