Странцыяні́т[1] — мінерал класа карбанатаў, карбанат стронцыю SrCO3. Утрымлівае да 70,2 % аксіду стронцыю, прымешкі аксідаў кальцыю, барыю, свінцу[1]. Мінерал, а пасля і стронцый, атрымаў сваю назву ў гонар вёскі Странтыян (Лахабер, Шатландыя), дзе і быў упершыню выяўлены ў свінцовых рудніках ў 1790 (1787[2]) годзе.
Бясколерныя снежна-белыя (радзей з зеленаватым, жаўтаватым, шараватым адценнем)[1] празрыстыя ігольчастыя крышталі, прамяністыя агрэгаты. Цвёрдасць 3,5—4[2]. Шчыльнасць 3600—3800 кг/м³.
Странцыяніт на Вікісховішчы |