wd wp Пошук:

Страдзецкі сельсавет

Стра́дзецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Страдзеч.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Страдзеч. 16 ліпеня 1954 года ў склад Гершонскага сельсавета перададзены вёскі Заказанка і Прылукі, а сам сельсавет перададзены ў склад Дамачаўскага раёна, у склад сельсавета ўключаны вёскі Збунін Ляплёўскага сельсавета і Дурычы Меднаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў Дурычы, а сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі[1].

8 верасня 1959 года, пасля скасавання Дурыцкага сельсавета, вёска Страдзеч была перададзена ў склад Гершонскага сельсавета[2].

21 снежня 2007 года рашэннем Брэсцкага аблсавета са складу Гершонскага сельсавета былі выключаныя вёскі Аркадыя, Бярнады, Гершоны, Кацельня-Баярская, Міцькі, якія былі ўключаны ў гарадскую рысу Брэста, а сельсавет быў перайменаваны ў Страдзецкі, адміністрацыйным цэнтрам якога стала вёска Страдзеч[3].

У склад сельсавета ўваходзілі 3 вёскі — Заказанка, Прылукі і Страдзеч.

17 верасня 2013 года Страдзецкі сельсавет быў скасаваны, а вёскі былі далучаны да Знаменскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2192 чалавекі[5], з іх 88,7 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 3,5 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 № 84 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района»
  4. Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 19 студзеня 2017. (руск.)
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2007 годзе