wd wp Пошук:

Стаўрыказаўр

Стаўрыказаўр (лац.: Staurikosaurus) — манатыпны род тэраподаў позняга трыясавага перыяду з сямейства Herrerasauridae[1], адзін з першых дыназаўраў планеты. Адзіны від у родзе — Staurikosaurus pricei.

Паходжанне назвы

Радавое імя дыназаўра «стаўрыказаўр» звязана з назвай сузор’я Паўднёвы Крыж, намаляванага на гербе Бразіліі і бачнага толькі ў Паўднёвым паўшар’і, як сведчанне рэдкіх знаходак дыназаўраў у Паўднёвым паўшар’і. Відавае імя pricei прысвечана бразільскаму палеантолагу Л. І. Прайсу (англ.: Llewellyn Ivor Price), які знайшоў шкілет стаўрыказаўра.

Апісанне

Стаўрыказаўр жыў у карнійскім веке верхняга трыясавага перыяду, каля 225 млн гадоў таму. Ён дасягаў даўжыні 2,25 м і вышыні 80 см і важыў каля 30 кг[2]. Адзіная знаходка стаўрыказаўра вельмі не поўная: складаецца з большай часткі хрыбетніка, фрагментаў ног і ніжняй сківіцы. Рэстаўрацыя стаўрыказаўра выконвалася зыходзячы са здагадкі, што дыназаўр на світанку эпохі не мог быць вельмі складаным і мець вузкаспецыялізаваныя органы. Таму стаўрыказаўра малююць звычайна з простымі пяццю пальцамі пярэдніх і задніх канечнасцяў[3]. Аднак знойдзеных фрагментаў дастаткова, каб судзіць аб тым, што стаўрыказаўр быў даволі хуткім драпежнікам.

Зноскі

  1. Nesbitt, S. J., Smith, N. D., Irmis, R. B., Turner, A. H., Downs, A., and M. A. Norell. 2009.
  2. Grillo, O. N. and Azevedo, S. A. K. (2011).
  3. “Staurikosaurus.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Дыназаўры Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Дыназаўры трыясавага перыяду
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта