wd wp Пошук:

Стары змагар

Крысціян Вебер, які быў адным са «старых змагароў»

«Стары змагар» (ням.: Alter Kämpfer) — званне найстарэйшых сяброў НСДАП, якія ўступілі ў партыю да выбараў у рэйхстаг у верасні 1930 года. Тыя, хто ўступіў у партыю пасля верасня 1930 года, атрымалі мянушку «вераснят» (ням.: Septemberlinge), а тыя, хто далучыўся пасля прыходу партыі да улады ў студзені 1933 года, іранічна атрымалі імя «сакавіцкія палеглыя» (ням.: Märzgefallene, палеглыя на барыкадах Сакавіцкай рэвалюцыі). У лютым-красавіку 1933 года пачаўся актыўны прыток новых сяброў, у сувязі з чым ажно ў маі 1933 года прыём у партыю быў прыпынены.

Для вылучэння «старой гвардыі», якая даказала вернасць руху ў «перыяд барацьбы» (ням.: Kampfzeit, 1919—1933), сярод мноства тых, хто ўступіў у партыю пазней, у тым ліку па апартунісцкім матывам, быў уведзены шэраг знакаў адрознення:

Пасля прыходу нацыстаў да улады «старыя змагары» атрымалі перавагі ў працаўладкаванні і прасоўванні па службе.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя
Катэгорыя·Нацысцкая прапаганда