wd wp Пошук:

Старое

Старое возера — возера ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. У басейне ракі Сож, за 9 км на поўдзень ад горада Чачэрск, каля вёскі Старыя Малынічы.

Плошча паверхні возера 0,63 км². Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 км. Найбольшая глыбіня 4 м. Плошча вадазбору 18,8 км². Схілы катлавіны вышынёй 14—15 м (на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе да 3 м), разараныя. Берагі высокія (да 1 м), пад хмызняком. На паўночным усходзе і паўднёвым захадзе пойма, парэзаная сеткай меліярацыйных каналаў. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. На захадзе выцякае меліярацыйны канал у возера Асіннае (старарэчча Сожа).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Чачэрскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак