wd wp Пошук:

Старажытны Блізкі Усход

Аглядная карта старажытнага Блізкага Усходу

Большая частка найстаражытных цывілізацый свету размяшчалася на тэрыторыі Блізкага Усходу, якая ўключала Месапатамію (сучасныя Ірак, паўднёва-ўсходняя Турцыя, паўночна-ўсходняя Сірыя), старажытны Егіпет (хоць большая частка Егіпта знаходзілася на крайнім паўночным усходзе Афрыкі), старажытны Іран (Элам, Мідыя, Парфія і старажытная Персія), Анатолію (сучасная Турцыя), Левант (сучасныя Сірыя, Ліван, Ізраіль, Палесціна і Іарданія), Мальту і старажытную Аравію.

Старажытны Блізкі Усход лічыцца калыскай цывілізацыі. Менавіта тут сталі ўпершыню практыкаваць круглагоднае інтэнсіўнае земляробства, тут упершыню ў свеце ўзніклі пісьмо, ганчарны круг, а затым кола і млынавы жоран, створана першая дзяржава, заканадаўства, а затым і першая імперыя. Тут упершыню аформіліся сацыяльнае расслаенне, рабаўладанне і арганізаваная ваенная справа, тут закладзены асновы такіх дысцыплін, як астраномія і матэматыка.

Вывучэннем Старажытнага Блізкага Усходу займаюцца такія дысцыпліны, як блізкаўсходняя археалогія(англ.) бел. і гісторыя старажытнага свету. Пачатковым пунктам яе адліку лічыцца ўзнікненне дзяржавы Шумер у 4 тыс. да н.э., уключаючы бронзавы і жалезныя вякі, а ў якасці канчатковай даты разглядаецца або Ахеменідскае заваяванне ў 6 ст. да н.э., або заваяванне Аляксандра Македонскага ў 4 ст. да н.э.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старажытны свет
Катэгорыя·Старажытны Блізкі Усход
Катэгорыя·Азія бронзавага веку