wd wp Пошук:

Станіслаў Ціліх

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Станіслаў Ціліх (ням.: Stanislaw Tillich, в.-луж.: Stanisław Tilich; нар. 10 красавіка 1959, вёска Нова-Веска, камуна Рэкельвіц, Верхняя Лужыца, зямля Саксонія, Германія) — нямецкі палітык. Сябра ХДС, З 28 мая 2008 года па 17 снежня 2017 года займаў пасаду прэм’ер-міністра Свабоднай дзяржавы Саксонія. З 1 лістапада 2015 года па 1 лістапада 2016 года быў старшынёй бундэсрата. Лужыцкі серб паводле паходжання, пражывае ў Паншвіцы-Кукаў.

Біяграфія

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Сербскай гімназіі ў Баўтцене. У 1977 годзе Ціліх паступіў у Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт на факультэт будаўніцтва і прывадной тэхнікі. У 1984 годзе скончыў універсітэт, стаўшы дыпламаваным спецыялістам. З 1987 па 1989 год Цілі быў супрацоўнікам раённай адміністрацыі горада Каменца, затым стаў прадпрымальнікам.

У 1987 годзе Станіслаў Ціліх далучыўся да партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ГДР), а пасля ўз’яднання краіны ў 1990 годзе стаў членам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі. У 1990 годзе Ціліх стаў членам Народнай палаты ГДР і быў дэлегаваны ў якасці назіральніка ў Еўрапейскі парламент у 1991-1994 гадах. У 1994 годзе далучыўся да Еўрапейскай народнай партыі і быў абраны дэпутатам Еўрапейскага парламента, дзе прапрацаваў у 1994-1999 гадах.

У 1999 годзе Ціліх перайшоў на працу ва ўрад Свабоднай дзяржавы Саксонія. З 1999 па 2002 год займаў пасаду дзяржаўнага міністра па федэральных і еўрапейскіх справах, затым стаў дзяржаўным міністрам і кіраўніком канцылярыі. У 2004 годзе стаў дзяржаўным міністрам навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі. У 2007 годзе стаў дзяржаўным міністрам фінансаў.

14 красавіка 2008 года Георг Мільбрадт прапанаваў кандыдатуру Ціліха у якасці пераемніка на пасадзе прэм’ер-міністра Саксоніі. 28 мая 2008 года ландтаг Саксоніі выбраў Ціліха прэм’ер-міністрам. Такім чынам ён стаў першым лужычанінам, кіраўніком урада, за больш чым тысячу гадоў лужыцка-нямецкага суіснавання ў Саксоніі.

У 2018 годзе, Ціліх быў прызначаны намеснікам старшыні так званай урадавай камісіі Германіі па вуглю, якая павінна была да канца года распрацаваць генеральны план па паэтапнай адмове ад вуглю і стварэнню новай эканамічнай перспектывы для вуглездабывальнага рэгіёна краіны[4].

Акрамя роднай верхнялужыцкай мовы, Цілі свабодна гаворыць на нямецкай, чэшскай і польскай мовах. Яго жонка мае польскія і лужыцкія карані.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #138599092 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 4 5 6 Biografie des MinisterpräsidentenSächsische Staatskanzlei. Праверана 24 чэрвеня 2017.
  3. Европейска комисия Europa — 1995. Праверана 24 чэрвеня 2017.
  4. Andreas Franke (June 6, 2018), Germany launches commission tasked to develop coal exit masterplan S&P Global Platts.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Члены Народнай палаты ГДР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Члены ХДС
Катэгорыя·Выпускнікі Дрэздэнскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм'ер-міністры Саксоніі
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лужыцкія грамадскія дзеячы